17 падарункаў для беларускамоўных партнёраў або сяброў, якія можна знайсці ў Мінску

28 Декабря 2018 3879 0 Брендинг
Поделиться

Калі вы маеце мэту сабраць для партнёраў або сяброў падарункі з яркай нацыянальнай ідэнтычнасцю, то, дзякуй богу, зараз гэта зрабіць нашмат лягчэй, чым яшчэ пару гадоў таму. Хапае і годных сувеніраў, і прадметаў адзення з класнымі нацыянальнымі прынтамі, і прысмакаў. Час да Новага года ды Калядаў яшчэ ёсць - паглядзіце на нашу падборку, натхніцеся, вы дакладна знойдзеце нешта пад характар чалавека.

Адзенне

Байкі з разнастайнымі патрыятычнымі і нацыянальнымі прынтамі знойдзеце ў LSTR. Напрыклад, для дзяўчыны - далікатны світшот з вышыўкай Валошкі.

45887234_1307362326109128_4753967702144450560_n.jpg

Для мужчыны - вось такі лонгсліў "Гонар Беларусі"

45449984_1958312887594470_3652884343971381248_n.jpg

Альбо класны заплечнік з мапай ВКЛ.

DuXcRvXWsAEvq-Y.jpg

Ёсць яшчэ цішоткі ад брэнда Volny - лімітаваная лінейка адзення пра свабоду і смеласць. Прадаецца ў краме "Вялікі дзякуй". 

1.jpg

Асобная фішка гэтага падарунка - пакунак. Ён выкананы з выкарыстаннем вобразаў «вольных» - Тадэвуша Касцюшкі, Эміліі Плятэр і Кастуся Каліноўскага. Пакунак створаны такім чынам, што кожны герой «апранае» модную цішотку з калекцыі Volny. На адваротным баку падстаўкі надрукаваныя вядомыя цытаты нашых герояў, іх кароткая гісторыя. Пасля набыцця пакунак лёгка ператвараецца ў постэр - атрымліваецца незвычайнае арт-дадатак да падарунка.

Шапкі і шалікі з нацыянальным арнаментам з 30% воўны - ёсць у наяўнасці на symbal.by.

arnamient-salik-sapka-243-3.jpg

Сувеніры

Даўно зарэкамендаваў сябе беларускі брэнд мыла ручной работы Karali: такое хараство, як "Цуд на Каляды" ў скрынцы ёсць у продажы на symbal.by.

179-myla-karali-hatunku-cud-na-kalady.jpg 

Сімвал Беларусі зубр знайшоўся на графіне ў скураной аплётцы ад "Макей".

027-08-03-17,3-1новый размер-700x700.jpg
У  кампаніі FARBENDRUCK BRÜDER можна знайсці кубак з Караткевічам - з серыі librarium.

karatkevichmug-auto_width_1000.jpg

Гадзіннік з вышыванкай можна набыць у "Луча" - дызайн распрацоўвала брэсцкая мастачка Аня Рэдзько.

160132_800.jpg

Для інтэлектуалаў

Падарунак, ад якога адмовіліся некаторыя бібліятэкі, але яму, напэўна, пацешыцца любы разумны чалавек - зборнік без цэнзуры "Галасы Утопіі" Святланы Алексіевіч.

36439481_2085167261765665_7640315441658724352_o.jpg

Часопіс "Наша Гісторыя"  - праект "Нашай Нівы"- па-ранейшаму нарасхват у кіёсках. І зразумела чаму - цікава і захапляльна пра людзей і тэмы, якія мы яшчэ так мала ведаем.

47183380_1993373537421738_4988223984496541696_n.jpg
Фота з акаунта LSTR

Новая кніга Андруся Горвата, кажуць, ужо прадаецца ў касах Купалаўскага тэатра.

DvBJmJ1X0AAnO7N.jpg
Фота by Juggernaut@x_boh_x

Карты з Ластоўскім, Кандратовічам, Мядзёлкай, Балаховічам і іншымi гістарычнымi персанажамi з часоў БНР. Яны сталі каралямі, валетамі, дамамі і джокерамі ў ігральнай калодзе. Усе партрэты густоўна адмаляваныя ў колеры, а самі карты прыемна трымаць у руках – кардон і друк найвышэйшага гатунку. 

IMG_3841.jpg

Аўтары ідэі — Павел Бераговіч і Дзмітрый Карабач.
Навуковы кансультант праекту — кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі.
Аўтар тэкстаў — пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Дызайн, малюнкі — кампанія Pras.by.

 Для тых, хто любіць салодкае

"Камунарка" паклапацілася пра тых, хто любіць пакункі ў нацыянальным стылі. У крамах можна знайсці вось такі падарункавы набор "Жадаю вам".

47481668_2000424916679953_1312241581285179392_o.jpg

А для дзяцей - набор цукерак з цацкай пад назвай "Дзiк".

dzik.jpg
"Красный пищевик" выпусціў цукеркі ў шакаладзе "Беларусачка", якія не сорамна падарыць патрыятычнаму чалавеку.

Зефир.JPG

Ну а запіць прысмакі можна гарбатай "Пане Каханку" - ад мануфактуры «Pi i Mar». 

x1301-harbata-panie-kachanku.jpg.pagespeed.ic.cUusuyLfIv.jpg
Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: